Піліп Ліпень Гісторыя Ролянда 124

Зь ліста Толіка. Пра Зямлю

<...> А часам як працяне цябе! І думаеш: якая ж яна велізарная, Зямля. Ты ляжыш на канапе, коўдрай накрыўшыся, а яна пад табой унізе, такая здаравенная! Уявіць толькі, якая яна здаравенная! І прыцягвае да сябе, не адпускае. І як яна прыцягвае? Незразумела. І навошта ты ёй, каб так прыцягваць?

І, ведаеце, задумаесься так, дый засьнеш паволі. А яна пад табой – велізарная – усьміхаецца, і паварочваецца, і ляціць скрозь эфіры <...>