Піліп Ліпень Гісторыя Ролянда 0F1

Зь ліста Толіка. Пра загадзеньне

<...> набыў у апошнія гады вельмі пажыўную звычку загадзя разьвітвацца з усім, што можа аказацца дорага. Да прыкладу, з чалавекам: глядзіш яму ў вочы, чуйна слухаеш голас, з сумам любуесься рысамі. Кажаш сабе: прыйдзе час, і я больш ніколі ня ўбачу яго, ніколі, ніколі. І за некалькі дзён, у якія зноў бачыш яго, насычаесься растаньнем, напітваесься, перагараеш. І потым табе ўжо лёгка і спакойна, бо ты ўжо разьвітаўся. Рыхтык гэтак жа зь месцамі, з хатамі, з гарадамі, з усім. Рабіце гэта загадзя, братцы, так нашмат прасьцей, паверце. Ідзіце й разьвітвайцеся прама зараз, што карысьці марудзіць? <...>