Піліп Ліпень Гісторыя Ролянда 0D7

На адвароце партрэта. Пра пачуцьці

«Пачуцьці юнае дзяўчыны слабыя, нетрывалыя, неразьвітыя. Сёньня яна шануе Кундэру, заўтра – Керуака, а ты ў ейных вачох – толькі абрыдлы, нікчэмны пёс.

Іншая справа – кабета сталая, сьпелая, поўная сапраўднае палкасьці. Кастанэды й Картасары мільгаюць у ейных вачох пярэстымі іскрынкамі, і толькі ты сьвецісься моцным і роўным сьвятлом.»