Піліп Ліпень Гісторыя Ролянда 0D5

Зь ліста Толіка. Пра мармэлядкі

<...> альбо піва, альбо тытунь, альбо піца – дробязі гэта ўсё, ну, для мяне прынамсі. Але ёсьць у жыцьці рэчы, да якіх прызвычайваесься, і адмовіцца потым – намаганьне тытанічнае. Вось, ці паверыце, прыахвоціўся я да такіх маленечкіх цытрынавых мармэлядак, жоўценькіх. Пакуначак за вячэрай – ці шмат гэта? А кожная мармэлядка пасыпаная цукарком. Год еў, два еў, а цяпер захацеў спыніцца – і не! Не магу адмовіць сабе. Яны паўкругленькія, як долькі. Нават да сымптомаў даходзіць – горыч у горле, цяжар у тулаве, сьлёзы бясьсільля... А бывае, зьбярэсься ўвесь у кулак, як сталь! І не зьясі! І не зьясі! А потым, калі ўжо ня зьеў, мяркуеш: ну вось, я ж перамог? Перамог. Зараз можна хаця б адну? Можна. А рукі ўжо самі фанцік разгортваюць! І зноў прорва расчыняецца... яны такія кісьленькія <...>