Піліп Ліпень Гісторыя Ролянда 0C6

На адвароце партрэта. Пра апошні дзень

«Нам заставаўся разам адзін дзень.

Мы накінуліся адно на аднаго, мы лашчылі адно аднаго, мы ўгрызаліся, мы ўпіваліся, мы ўсмоктвалі кожную рыску, але целы такія канечныя.

Мы сьнедалі й абедалі, і нам здавалася, што ў нас яшчэ столькі часу.

Мы размаўлялі, але думкі такія канечныя.

Мы глядзелі кіно, а потым шкадавалі, што змарнавалі дзьве каштоўныя гадзіны.

Мы ўспаміналі, мы сьвяціліся, мы сьмяяліся.

Мы плакалі.

Мы выкурылі цыгарэту.

Калі ж скончацца гэтыя бясконцыя паўгадзіны! Якой-небудзь музыкі!

Апошнія пяць хвілін, унутры так пуста, а ўсё вакол павялічылася, выпучылася.

Апошні погляд у вочы.

Бывай.

Бывай.»