Піліп Ліпень Гісторыя Ролянда 0B6

Зь ліста Толіка. Пра слабасьць

<...> Страшэнная слабасьць!

Калі бачыш, як хтосьці ласуецца цукеркай – у той жа момант пачынаеш жадаць цукерку. О, асалода слабасьці! Міг жаданьня: калі хтосьці чытае газэту, калі хтосьці курыць, калі хтосьці сьмяецца, калі хтосьці нясе кветкі ці навюткі пыласос, калі хтосьці з уздыхам садзіцца на крэсла.

Стаць моцным: стойкасьць і абыякавасьць.

Крэпасьць крэмню: сказаць цукерцы Не. <...>