Піліп Ліпень Гісторыя Ролянда 0A2

На адвароце партрэта. Пра Сонца

«Больш за ўсё на сьвеце я люблю сьвятло. Сьвятло Сонца. Сонца.

Калі я палюбіў Сонца, я палюбіў электрычныя лямпачкі. Я запальваю лямпачку й ведаю – мірыяды драбнюткіх істотаў, што насяляюць мой пакой, радуюцца ёй. Для іх мая лямпачка – Сонца. Я ніколі не гашу лямпачку.»