Піліп Ліпень Гісторыя Ролянда 103

Злавесны сон. Пра соннага дзядулю

«Дзядуля! Дзядуля! Дзядуля! Толькі не засынай зараз! Прашу цябе! Дзядуля! Калі ласка! Вось ужо й мэтро блізка! Толькі не засынай, толькі не засынай!» Хіліцца, хіліцца сівая галава. «Охохо, унучак...» Сьнег у складках пледу. «Дзядуля!» Вось ужо й галасы гандлярак чуваць. Відаць, як гандлярка нахіляецца й лашчыць сонную сабаку.