Пасьля дзёрзкіх уцёкаў
са змрочных засьценкаў
катаў-праграмароў,
рэклямны бот Ролянд
гоіць раны
й суцяшаецца ўспамінамі
пра дзяцінства, поўнае ўцехаў,
і бясхмарнае высьпяваньне.
Тым часам
у пагоню за Роляндам
выпраўляецца
маўклівы і злавесны
Белы Паляўнік.